Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

З панядзелка па сераду Павел Клімёнак, уладальнік пункта «Рэанімата» па рамонце тэлефонаў, правёў у ІЧУ. Затрымалі яго па дарозе на працу — верагодна, у яшчэ адным ягоным пункце ў «Беларусі», піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

21.12.2024 / 10:34

Павел распавёў у сацсетках пра свой гаротны досвед, але не раскрывае прычыны трапляння туды. 

24.3 КаАП — непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Падобна на тое, суд завяршыўся штрафам, бо мужчына ўжо на волі.

У тыктоку мужчына распавядае пра наступствы пажару для свайго бізнэсу: яго тэхніка ў ГЦ на 90% ацалела, але пракапцілася, пахне гарэлым пластыкам. 

Дзеліцца мужчына і этапамі адкрыцця майстэрні ўжо ў іншым месцы — у ГЦ «Мега». 

Nashaniva.com