Ва ўсіх абласцях Украіны абвешчана паветраная трывога з-за пагрозы ўдару «Арэшнікам»
Па ўсёй тэрыторыі Украіны раніцай 21 снежня абвешчана паветраная трывога.
21.12.2024 / 11:54
Паводле звестак вайскоўцаў, існуе пагроза балістычных удараў.
Мяркуецца, што гаворка ідзе пра пагрозу ўдару «Арэшнікам» — балістычнай ракеты, якая можа дасягнуць любога пункта Украіны.