Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце
Сёння так званы «марафон адзінства» дабраўся да Чыгуначнага вакзала ў Брэсце.
21.12.2024 / 14:34
Фота: БелТА
Вадзім Гігін сказаў, што цяпер беларускіх спартоўцаў спрабуюць прымусіць выступаць без дзяржаўнага сцяга і гімна.
«Мы, беларусы, павінны любіць сваё і адстойваць, — перакананы ён. — Цяпер Беларусь спрабуюць адсунуць у спорце, палітыцы. Мы гэтага не прапусцім, мы гэтага не даруем. Мы павінны любіць, адстойваць сваё: свой герб, свой сцяг, свой гімн, Лукашэнку. І тады нас будуць паважаць у свеце».
Фота: БелТА
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама адзначыў, што краіна дала яму шмат. Аднак ён лічыць справядлівым паставіць пытанне інакш. «Ёсць такая песня «Што ты зрабіў для Радзімы?». Яна часта гучыць. Гэта вельмі правільная пастаноўка пытання. Калі хочаш чаго-небудзь дабіцца і чакаеш, што табе дасць краіна, не факт, што чаго-небудзь даб'ешся. Гэта пазіцыя, ведаеце, крыху ўтрыманская. Калі ты даеш, пагадзіцеся, у любой справе (сям’я, праца, палітыка), то і людзі табе аддаюць з лішкам», — лічыць Вадзім Гігін.
Давялося далучыць да марафона адзінства алімпійскую чэмпіёнку 2004 года ў бег на 100 м Юлію Несцярэнку.
«Што дала мне Радзіма? Магчымасць бясплатна вучыцца, лячыцца, займацца любімай справай, вельмі вялікую падтрымку ў здзяйсненні сваёй мары — дайсці да алімпійскага п’едэстала. Дзяржава ўсё зрабіла, каб усё атрымалася. Цяпер так жа падтрымлівае мяне ў жаданні быць карыснай. Служыць Радзіме атрымліваецца найперш праз сацыяльна-дабрачынныя мерапрыемствы. Для мяне гэта вельмі важна», — сказала яна.