Сайт «Белорусов і рынка» перастаў адкрывацца ў Беларусі

За мяжою і пры выкарыстанні VPN ён па-ранейшаму даступны, заўважыў «Позірк».

21.12.2024 / 15:36

Скрын галоўнай старонкі сайта

«Беларусы і рынак» — адно з першых прыватных медыяў у Беларусі, спецыялізуецца на эканамічнай тэматыцы. Як газета выдавалася з канца 1990 года, спачатку ў фармаце штотыднёвіка, пазней да 2023-га — раз на месяц.

1 снежня 2022 г. Міністэрства інфармацыі анулявала рэгістрацыю друкаванага СМІ «Беларусы і рынак».

Дырэктар газеты Канстанцін Залатых быў затрыманы 18 мая 2022 года пасля ператрусу ў рэдакцыі і асуджаны паводле шэрагу крымінальных артыкулаў на чатыры гады зняволення.

Nashaniva.com