Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў

Напярэдадні навагодніх святаў сайт rabota.by правёў апытанне супрацоўнікаў беларускіх кампаній, каб высветліць, якія падарункі яны чакаюць ад працадаўцаў і ці хочуць адзначаць Новы год з калегамі.

21.12.2024 / 19:27

Як выявілася, большасць апытаных (82,9%) хацелі б атрымаць ад наймальніка грашовую прэмію да Новага года.

Прыкладна чвэрць разлічвае на нейкія дыхтоўныя і карысныя падарункі, а кожны пяты — на сертыфікаты ў спа, фітнэс, забавы.

Менш за 15% хацелі б атрымаць салодкія падарункі для сваіх дзяцей.

Самыя непапулярныя варыянты — брэндаваныя сувеніры ад кампаніі (менш за 10%) і цукеркі, садавіна, шампанскае (усяго толькі 5,9%).

Цікава, што больш за траціна апытаных не пойдуць на навагодні карпаратыў. Самым папулярным тлумачэннем гэтага стала жаданне правесці час з сям'ёй (42% апытаных) і нежаданне траціць на карпаратыў грошы (35, 9%).

На думку ўдзельнікаў апытання, самае важнае на карпаратыве — гэта магчымасць пагутарыць з калегамі ў непрацоўнай атмасферы, смачная ежа і напоі, а таксама цікавая праграма.

У апытанні ўзялі ўдзел 1692 супрацоўнікі розных кампаній.

«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты

У Мінску пачаў працаваць галоўны калядны кірмаш

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць

Nashaniva.com