«Мы не маем кур'ераў у Беларусі». Ініцыятыва Dissidentby пракаментавала фільм на АНТ

Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, прадстаўніца нібыта якой увечары 20 снежня фігуравала ў прапагандысцкім фільме на канале АНТ, следам за прадстаўнікамі фондаў «Байсол» і «Байхэлп» дала каментар па гэтай сітуацыі. 

22.12.2024 / 00:48

Паводле паведамлення ў тэлеграм-канале ініцыятывы, Dissidentby

увогуле не мае кур'ераў у Беларусі, а таксама не аплачвае адвакатаў і штрафы. Згаданая ў фільме жанчына па імені Алена Піскур не мае дачынення да ініцыятывы і паводле пацверджанай інфармацыі знаходзіцца ў бяспецы.

У той жа час інфармацыі пра сапраўды вызваленне пяці палітвязняў, паказаных у сюжэце, Dissidentby інфармацыі не мае.

«Мы не ведаем, ці выйшлі гэтыя людзі на волю, ці іх прымусілі толькі зняцца ў відэа. Але дакладна стала вядома, што Сяргей Чэкель, Аляксандр Лагута, Уладзімір Апановіч і Арцём Пуценіч адбываюць пакаранне ў ПУАТ-36, якая знаходзіцца ў Мінску. Сюжэт быў зняты каля ўстановы. Дзе адбывае пакаранне Уладзімір Балцянкоў, пакуль незразумела», — паведамляе ініцыятыва Dissidentby.

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў

Nashaniva.com