Украінец Аляксандр Усік зноў перамог Тайсана Ф'юры і абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў суперцяжкай вазе

Бой прайшоў у Эр-Рыядзе, сталіцы Саудаўскай Аравіі.

22.12.2024 / 02:41

Аляксандр Усік (злева) ідзе ў атаку

Адзінагалосным рашэннем суддзі аддалі перамогу ўкраінцу — 116:112.

Папярэдні раз сустрэча Усіка з Ф'юры адбылася 19 мая гэтага года ў тым жа Эр-Рыядзе. Тады перамога дасталася Усіку раздзельным рашэннем суддзяў: 115:112, 113:114, 114:113.

Цяперашняя перамога Усіка — 23-я запар у ягонай прафесійнай кар'еры, 12 з іх былі здабытыя накаўтам.

Аляксандр Усік абараніў тытулы чэмпіёна Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA Super), Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO), Сусветнай баксёрскай рады (WBC) і Міжнароднай баксёрскай арганізацыі (IBO).

Гэтую сваю перамогу ён прысвяціў сваёй маці:

«Хачу прысвяціць гэтую перамогу сваёй матулі, якая шмат гадоў за мяне перажывае і нервуецца. І ўсім маці Украіны», — сказаў пасля бою баксёр.

Першую перамогу над Ф'юры Усік прысвяціў бацьку.

Таксама ён адразу пасля бою згадаў пра сваіх сыноў:

«Я атрымаў перамогу. Сёння важны дзень для мяне — мае сыны атрымалі перамогу і ў сваіх баях па дзюдо. Яны сказалі мне: «Тата, ты наступны». Я адказаў ім: «Добра».

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава

Украінец Аляксандр Усік перамог Тайсана Ф'юры ў баі за тытул абсалютнага чэмпіёна свету ў боксе

Nashaniva.com