Зніклы чатыры дні таму на Камчатцы самалёт Ан-2 знойдзены. Людзі жывыя
Экіпаж самалёта, які знік чатыры дні таму на Камчатцы, выжыў. Запасы ежы і паліва падыходзілі да канца, але іх паспелі выратаваць.
22.12.2024 / 08:31
Самалёт Ан-2 знайшлі сёння ранкам на Камчатцы ў раёне гары Тундравая. Ён чатыры дні прастаяў у заснежанай мясцовасці.
Борт належыць прыватнай кампаніі, на рэйсе перавозілі прадукты і запчасткі для золатаздабытчыкаў.
Ан-2 доўга не маглі знайсці з-за ўмоў надвор'я.
Тры чалавекі, якія ляцелі на зніклым на Камчатцы Ан-2, знойдзены жывымі, сярод іх 2 пілоты. У мужчын быў запас ежы і паліва, якім яны абаграваліся. Цяпер яны ляцяць на верталёце ў бальніцу.
Як піша Mash, у дзень крушэння з-за марозу ў самалёта стала зніжацца хуткасць. Пры падзенні ён перавярнуўся, таму што быў перагружаны. Каб выратавацца, экіпаж выкапаў яму, там яны палілі паліва і грэліся да прыезду ратавальнікаў.
Пілоты чулі сігналы, што іх шукаюць, але праз дрэннае надвор'е адказаць не маглі. Так іх знайшлі ратавальнікі і даставілі ў бальніцу з пераахаладжэннем. Аднаму пілоту правядуць аперацыю — у яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма. У другога — траўма грудзей.
Узбуджана крымінальная справа за парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту.