«Гэта літаральна зрывае дах!» Тэлевядучая Люцыя Герашчанка распавяла пра паездку ў Індыю з сынам
Люцыя Герашчанка (многія памятаюць яе як Люсю Лушчык) была адной з самых пазнавальных вядучых беларускага ТБ. Але ўжо некалькі гадоў яна не выходзіць у эфір. Цяпер яна распавяла пра паездку ў Індыю.
22.12.2024 / 11:09
Падарожнічае Герашчанка разам са сваім адзіным сынам Андрэем. «Падарожнічаю з сэнсам і вельмі пастараюся апісаць словамі ўсе свае пачуцці і ўражанні. Калі, канечне, хопіць слоў…» — напісала яна.
«Калі вы збіраецеся ў Дэлі, і ўвогуле ў Індыю, калі ласка, не варта ехаць у адзіноце і дзікуном. Толькі з групай ці з правераным гідам і кіроўцам», — параіла Люцыя.
Яна дадала, што ў Індыі не варта быць саманадзейным: «Гэта вельмі асаблівая краіна, і адкрывецца яна не ўсім. Толькі такім, як я — тым, хто жыве з распасцёртымі абдымкамі да ўсяго свету».
«Па-першае, вы нідзе нічога не зразумееце, грамадскі транспарт, мовы, ежа, проста нават манеры ўзаемадзеяння адзін з адным моцна адрозніваюцца ад таго, да чаго мы прывыклі. Стаўленне да часу, да жыцця — ад гэтага можа літаральна дах знесці», — піша Люцыя.
Ёсць яшчэ адно. «Індыя будзе выкрываць У ВАС ТАКОЕ, што вы пра сябе нават не ведалі, ці добра хавалі. Гэта праўда, што тут як быццам вельмі хутка адпрацоўваецца карма, кожны дзень дорыць табе нейкае выпрабаванне. Як быццам ты штодня здаеш іспыт на сваю чалавечнасць. Калі не здаў іспыт — заўтра чакай новы ўрок», — дадае Люцыя.
На пытанне, ці не баіцца Люцыя падарожнічаць па Індыі разам з сынам, яна адказала, што знаходзіцца пад пастаяннай аховай і пільным суправаджэннем.