Мінск пачаў атрымліваць трамваі з нізкай падлогай. Вось як яны выглядаюць

Гэта першая новая мадэль за шмат гадоў, піша Blizko.by. 

22.12.2024 / 13:34

«Трамваі Т811 для Мінска нарэшце можна разгледзець без ахоўнай плёнкі», паведаміў «БКМ Холдынг» (ён жа «Белкамунмаш»).

«БКМ Холдынг» пачынае адгрузку, прыёмку вядуць спецыялісты «Мінсктранса». Перад выхадам на лініі з пасажырамі вагоны яшчэ павінны прайсці абкатку.

Даўжыня трамвая — 16,5 метра, максімальная маса — 33 тоны, у салоне 35 сядзячых месцаў, а ўсяго вагон можа прыняць 159 пасажыраў.

Нягледзячы на ​​тое, што трамвай аднасекцыйны, у яго чатыры дзверы, што павінна палегчыць уваход-выхад пасажыраў з салона. У салоне ёсць кандыцыянер, дадаткова можна ўсталяваць сістэму ўліку пасажырапатоку, GPS і Wi-Fi.

Nashaniva.com