Адміністрацыя катка на Нямізе ў Мінску пацвердзіла смерць чалавека на лёдзе
Інфармацыя пра здарэнне з'явілася сёння ў пабліку «Стыдно Минск». Афіцыйна інфармацыя не была пацверджана. Цяпер з'явілася кароткае паведамленне ад адміністрацыі катка.
22.12.2024 / 14:29
Паводле інфармацыі адміністрацыі «F-1 Каток», учора падчас масавых катанняў аднаму з наведвальнікаў стала дрэнна.
На месца выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Больш за 50 хвілін медыкі праводзілі рэанімацыйныя дзеянні, але мужчыну выратаваць не ўдалося, піша «Мінск-Навіны».
Масавыя катанні былі спыненыя, людзям вярнулі грошы за квіткі.