У БДУ ў наступным годзе адкрыюць чатыры новыя спецыяльнасці — ёсць і незвычайная
Адна спецыяльнасць, падобна, звязана з зацікаўленасцю Лукашэнкі ў Афрыцы.
22.12.2024 / 16:36
Рэктар БДУ Андрэй Кароль на СТБ расказаў, што ў 2025 годзе ва ўніверсітэце чакаюцца новыя спецыяльнасці.
Цяпер прапрацоўваюць чатыры такіх. Гэта:
- «інтэлектуальная электроніка» на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій;
- «камп'ютарнае мадэляванне і распрацоўка вэб-праграм» на факультэце сацыякультурных камунікацый;
- «сусветная эканоміка і гандаль» — сумесны прадукт эканамічнага факультэта і Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя;
- «афрыканістыка» на факультэце міжнародных адносінаў.
Па словах рэктара, «афрыканістыку» адкрываюць па яго пажаданні.
Верагодна, з'яўленне такой спецыяльнасці звязана з жаданнем Аляксандра Лукашэнкі ва ўмовах палітычнай ізаляцыі на Захадзе выбудоўваць адносіны з Афрыкай. За апошнія гады ў яго былі візіты, напрыклад, у Зімбабвэ, Экватарыяльную Гвінею, Кенію.
Рэктар БДУ пра жонку: У нас цывілізаваныя дагаворныя адносіны