Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца
Цяпер паміж палітыкамі праводзяцца перамовы.
22.12.2024 / 19:43
Сустрэча Пуціна і Фіца. Скрыншот відэа з тэлеграм-канала прапагандыста Зарубіна
Уладзімір Пуцін сустрэўся ў Крамлі з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца.
Напярэдадні Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што Фіца паедзе ў Маскву, каб абмеркаваць пастаўкі расійскага газу праз Украіну. Раней Украіна адмовілася падаўжаць транзіт расійскага газу па сваёй тэрыторыі, кантракт заканчваецца ў канцы года.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў прапагандысту Зарубіну, што візіт быў запланаваны некалькі дзён таму.
Больш дэталяў пра сустрэчу пакуль няма.
Апошняя сустрэча Пуціна і Фіца была ў 2016 годзе.