СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках
Улад Бумага вінен падатковай РФ амаль мільён расійскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). А яшчэ ў яго нібыта неаплачаныя аўтамабільныя штрафы.
23.12.2024 / 08:29
Улад Бумага. Фота: сацсеткі блогера
Паводле інфармацыі Mash, ФПС патрабуе, каб блогер заплаціў 972 тысячы расійскіх рублёў адзінага падатковага плацяжу. Бумага завінаваціўся адразу за некалькі сваіх бізнэсаў: па фірме «А4» — 156 тысяч расійскіх рублёў, па «Піца плюс» — 40 тысяч расійскіх рублёў, а таксама за кампаніі, дзе ў яго невялікія долі.
Акрамя падатковай, у хлопца неаплачаныя штрафы за парушэнне правіл дарожнага руху — у яго чатыры парушэнні па 500 расійскіх рублёў (агулам каля 20 даляраў). На блогера завялі адміністрацыйную справу, піша Mash.
Праз некаторы час гэты пост пра любімчыка Крамля тэлеграм-канал выдаліў.