Жыхарка Магілёва таемна аформіла чатыры анлайн-крэдыты на 45 тысяч рублёў на мужа, свякроў і сяброўку

У міліцыю звярнулася 60-гадовая жыхарка Магілёўскага раёна з незвычайнай сітуацыяй. Жанчына атрымала ад банка ліст з патрабаваннем пагасіць крэдыты, якія яна не брала, піша «Магілёў. Анлайн».

23.12.2024 / 09:55

У выніку высветлілася, што пазыкі на імя пенсіянеркі аформіла яе нявестка.

24-гадовая магіляўчанка, прыязджаючы ў госці да сваячкі, з яе тэлефона звязвалася з прадстаўніком банка, паведамляла пашпартныя звесткі свякрові і SMS-коды.

Такім чынам жанчына таксама ўзяла чатыры анлайн-крэдыты на свайго мужа і яшчэ адзін на сяброўку.

Агульная шкода склала амаль 45 тысяч рублёў. Узбуджаны крымінальныя справы. За махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры, магіляўчанцы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com