Вызначылі даты выступаў і дэбатаў кандыдатаў
Выступы кандыдатаў у прэзідэнты па тэлебачанні будуць выходзіць у эфір па чацвяргах з 18.00 да 20.00, піша БелТА.
23.12.2024 / 12:55
Такім чынам, 9 і 16 студзеня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выбаршчыкі змогуць убачыць выступы ўсіх кандыдатаў (напэўна, апроч Лукашэнкі, які традыцыйна не выступае).
Што тычыцца тэледэбатаў, то аптымальнай датай для іх прапануецца 20 студзеня напярэдадні пачатку датэрміновага галасавання.
Па радыё выступы кандыдатаў будуць транслявацца па серадах і пятніцах з 8.00 да 9.00. Першы выступ можна будзе пачуць 8 і 10 студзеня, другі раз — 15 і 17 студзеня.
Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістравалі Лукашэнку і ўсіх чатырох яго спарынг-партнёраў