«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Аляксандр Лукашэнка, сустрэўшыся з прэзідэнтам ААЭ, паскардзіўся яму на «няшчасны» штучны інтэлект. А перакладчык для перакладу выкарыстаў самае простае слова.

23.12.2024 / 13:18

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

На відэа сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам ААЭ трапіў невялікі ўрывак працы перакладчыка з рускай на англійскую. 

Перад афіцыйнымі перамовамі Лукашэнка і Мухамад ібн Заід Аль Нахаян правялі невялікую гутарку. Лідар ААЭ прадставіў госцю сваіх міністраў. А Лукашэнка расказаў, што ўжо абмеркаваў з адным з іх развіццё штучнага інтэлекту.

@nashaniva Перакладчык Лукашэнкі выдаў фэйл #лукашенко #александрлукашенко #беларусь #новостибеларуси #минсксейчас #беларусьновости ♬ Джентельмены удачи - Геннадий Гладков

«Мы ўжо з ім вельмі сур'ёзна абмеркавалі гэты няшчасны штучны інтэлект», — падзяліўся Лукашэнка з прэзідэнтам ААЭ.

Перакладчык вырашыў дадаць вастрыню ў яго выказванне і арыгінальна перадаў слова няшчасны — з выкарыстаннем вядомага англійскага мацюка.

«As we call this f*cking AI, that all of us are taking care about (тое, што мы называем чортавым штучным інтэлектам, з якім усім нам даводзіцца мець справу — з англ.)», — вольна перадаў словы Лукашэнкі перакладчык.

Прэзідэнт ААЭ, пачуўшы нецэнзурнае слова, спытаў, ці ёсць у Лукашэнкі нейкія скаргі. Той адказаў, што няма.

Nashaniva.com