У Бярозе судзяць галоўнага ідэолага мясцовага завода за пратэсты 2020 года

У пятніцу ў Бярозе праходзіў суд над чатырма людзьмі за ўдзел у пратэстах чатырохгадовай даўніны.

23.12.2024 / 14:11

Сярод абвінавачаных — Дзяніс Дамасюк, які займаў пасаду намесніка дырэктара па ідэалогіі ТАА «Белінвестторг-Сплаў» (завод у Белаазёрску, Бярозаўскі раён), піша «Вясна».

Некалькі месяцаў таму ў Бярозе асудзілі 10 чалавек за ўдзел у пратэстах, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. Усе атрымалі тэрміны ў калоніі.

Nashaniva.com