Для беларусаў замежжа вызначылі 6 участкаў для галасавання. Усе яны ўнутры Беларусі

Прагаласаваць за мяжой нельга, але ЦВК «ласкава запрашае» ў Беларусь.

23.12.2024 / 14:21

Для беларусаў замежжа ЦВК вызначыў 6 участкаў для галасавання, усе яны ўнутры Беларусі.

Мінск, вул. Свярдлова, 30, гімназія № 75;

Брэст, вул. Карла Маркса, 19, Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў;

Віцебск, вул. Маякоўскага, 1, Цэнтр культуры;

Гомель, вул. Ланге, 17;

Гродна, вул. Ажэшкі, 22, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;

Магілёў, Бярозаўская, 1, сярэдняя школа №24.

Nashaniva.com