Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна
«Гэта няўдалая спроба вярнуць той час, калі для іх усё было добра».
25.12.2024 / 09:00
Наталля Пяткевіч. Фота: sb.by
У новым выпуску ТОКу рэжысёр Мікалай Халезін паразважаў, навошта Лукашэнка вярнуў у сваю Адміністрацыю Наталлю Пяткевіч, якая ў 2004-2010 гадах ужо працавала там намесніцай і першай намесніцай кіраўніка.
«Гэта такая была няўдалая спроба (…) вярнуць той час, калі Пяткевіч ездзіла ў Амерыку, калі «ўсё было добра» і быў такі чароўны [перыяд], як людзі думаюць, увогуле дэмакратыя».
Халезін даводзіць, што цяпер пачатак 2000-х шмат для каго ўяўляецца перыядам, калі панавала дэмакратыя, але забываюцца пра злачынствы рэжыму ў канцы 1990-х:
«Цяпер людзі ўяўляюць які-небудзь 2000 год, гавораць: «О, там дэмакратыя была». А нічога, што там забівалі? Карпенка, Захаранка, Дзіма Завадскі. Гэта ў мяне былі тры блізкія чалавекі. Іх няма. (…) А зараз успрымаюць усе: «Ой, усё можна было! Газеты выходзілі».
«Эвалюцыя дыктату так і адбываецца. Патроху, патроху, патроху, у канцы пум — і атрымаўся ў выніку дзед, які звар'яцеў», — заўважае Халезін.
Глядзіце цалкам:
«Дэмакратыі хлябнула, пара вяртацца дамоў». Лукашэнка даў наказ Пяткевіч
Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі