Праўладны палітолаг Мельянцоў з'ездзіў у Парыж

Дзяніс Мельянцоў, які калісьці працаваў у Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (BISS) і выкладаў у ЕГУ, але ў апошнія гады стаў цалкам праўладным палітолагам, выставіў на сваёй старонцы ў інстаграме фота, зробленае на ганку офіса Міністэрства абароны Францыі ў Парыжы.

23.12.2024 / 16:51

Дзяніс Мельянцоў у Парыжы. Фота з ягонай старонкі ў інстаграме

«Раптоўна. Міністэрства абароны Францыі. Было там пару спраў. У Парыжы новы будынак Мінабароны называюць французскім Пентагонам. Але на Пентагон ён ні разу не падобны ні звонку, ні ўсярэдзіне: калідоры вузейшыя, вайскоўцаў менш, інтэр'еры больш сучасныя. На сталах у некаторых супрацоўнікаў бюсты Напалеона»», — падпісаў ён фота.

Што менавіта ён рабіў у Парыжы, Мельянцоў не ўдакладніў. 

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

«Могуць стаць фатальнымі для беларускай дзяржаўнасці». Прэйгерман і Мельянцоў наракаюць на санкцыі Захаду

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Nashaniva.com