Расійскі Z-канал запусціў фэйк пра акцыі пратэсту напярэдадні выбараў у Беларусі
Расійскі тэлеграм-канал «Сварщики», які мае 135 тысяч падпісчыкаў і выступае з праваенных і праўладных пазіцый, надрукаваў «інсайд» пра тое, што ў Беларусі нібыта «распачатая падрыхтоўка да дзяржаўнага перавароту».
23.12.2024 / 17:15
Фота ілюстрацыйныя
«Сварщики» спасылаюцца на «разведданыя», а «інсайд» лаканічны — маўляў, «на 24-25 студзеня ўжо запланаваныя першыя акцыі пратэсту, пачаты інструктаж спячых ячэек».
Больш ніякіх падрабязнасцяў, як і доказаў таго, што гэтыя сцвярджэнні не галаслоўныя, не прыводзіцца. Тым не менш, гэтая інфармацыя пайшла шырыцца, у тым ліку праз украінскія тэлэграм-каналы.
Але нават лукашэнкаўскія прапагандысты, звычайна самі схільныя да падобных укідаў дзеля дасягнення ўласных мэтаў, гэтым разам адназначна сцвярджаюць, што ніякіх рэальных падстаў гэтае сцвярджэнне пад сабой не мае. Маўляў, у Беларусі ўсё зачышчана так, што ніхто і не варухнецца, хоць расслабляцца не варта, бо «расійскія нашы «калегі» таксама спрабуюць унесці свой уклад у дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне».
Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву
Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы