Швейцарыя далучылася да новага пакета санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі

Федэральны дэпартамент эканомікі, адукацыі і даследаванняў (EAER) Швейцырыі ў межах сваёй кампетэнцыі ў санкцыйнай палітыцы пашырыў абмежаванні, ухваленыя 16 снежня Еўрасаюзам супраць Беларусі і Расіі. Санкцыі пачнуць дзейнічаць 24 снежня.

23.12.2024 / 18:51

Фота: my-swiss.ru

Фота: my-swiss.ru

«Санкцыйны спіс Швейцарыі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны і сітуацыяй у Беларусі цалкам адпавядае санкцыйнаму спісу ЕС», — адзначаецца на афіцыйным сайце Федэральнай рады краіны.

Згодна з паведамленнем, абмежаванні закранаюць 26 фізічных асоб і 2 арганізацыі з Беларусі, актывы якіх будуць замарожаныя. Акрамя таго, ім забаронена аказваць фінансавыя і эканамічныя рэсурсы, а таксама тэхнічныя паслугі.

«Асобы, якія трапілі пад санкцыі, у асноўным прадстаўнікі судовай сістэмы, у тым ліку суддзі, адказныя за падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама кіраўніцтва пенітэнцыярных устаноў, дзе жорстка абыходзяцца з палітычнымі зняволенымі, — дадаткова падпадаюць пад абмежаванне на выезд», — адзначаецца ў паведамленні.

Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕС увёў новыя санкцыі

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі

ЕС рыхтуе новыя санкцыі супраць РФ да трэцяй гадавіны ўварвання

Nashaniva.com