11-класнікам у школе будуць «вельмі сур'ёзна» расказваць пра падзеі 2020 года

У падручнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 11-х класаў будзе ўключана інфармацыя пра падзеі 2020 года, заявіў 23 снежня міністр адукацыі Андрэй Іванец па выніках пасяджэння ведамаснай камісіі па навукова-метадычным забеспячэнні гістарычнай палітыкі.

23.12.2024 / 23:49

Андрэй Іванец

Як заявіў Іванец, у падручніку будуць «вельмі сур'ёзна» ацэненыя «тыя падзеі, якія адбываліся ў 2020 годзе».

Таксама ў ім будзе вывучацца тэма «ўз'яднання беларускага народа ў 1939 годзе», што Іванец назваў «адной з найважнейшых гістарычных падзей станаўлення» Беларусі.

«Безумоўна, гэта будуць пытанні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, партызанскі і падпольны рух. Вельмі важна данесці гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну нашым дзецям», — адзначыў міністр.

«Безумоўна, будзем гаварыць пра станаўленне суверэннай Беларусі, закранем такія пытанні, як прэзідэнцкая рэспубліка, гістарычны выбар беларускага народа, каляровыя рэвалюцыі, рэферэндумы 1994, 1995 і іншых гадоў, якія фактычна былі гістарычным выбарам нашага народа ў непрацяглы 30-гадовы перыяд станаўлення сучаснай незалежнай Беларусі», — заявіў Іванец, сам заблытаўшыся, калі ў Беларусі былі першыя прэзідэнцкія выбары, а калі рэферэндумы. 

Школам забаранілі збіраць даныя аб планах дзяцей на канікулах

Для школьнікаў зробяць факультатыў па вывучэнні інтэрнэту

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў

Nashaniva.com