Ля берагоў Іспаніі затанула расійскае судна, якое забяспечвала групоўку ў Сірыі
24.12.2024 / 09:24
На борце судна «Вялікая Мядзведзіца» («Ursa Major») у панядзелак адбыўся выбух у машынным аддзяленні, піша elespanol.com.
Судна затанула ў міжнародных водах паміж Іспаніяй і Алжырам. 14 членаў экіпажа былі выратаваны і дастаўлены ў порт Картахена, двое лічацца зніклымі без вестак.
Судна выйшла з порта Санкт-Пецярбурга 11 снежня і накіроўвалася ва Уладзівасток, куды павінна было прыбыць 22 студзеня.
Сухагруз на працягу многіх гадоў перавозіў грузы для забеспячэння расійскай ваеннай групоўкі ў Сірыі.