У Архангельску падпалілі офіс «Адзінай Расіі» з гуманітарнай дапамогай для вайскоўцаў на вайне ва Украіне

Пажар у офісе адбыўся ноччу 24 снежня.

24.12.2024 / 13:33

Фота: Уладзіслава Жгілёва

Як паведаміў адзінарос Уладзіслаў Жгілёў, невядомыя кінулі ў памяшканне бутэльку з запальнай сумессю. У выніку часткова згарэла гуманітарная дапамога, прызначаная для дзяцей-сірот з Данбаса і ўдзельнікаў вайны ва Украіне, піша «Гарызантальная Расія».

Паліцыя і МНС пакуль не пацвердзілі факт падпалу.

Восенню пункты збору гуманітарнай дапамогі ад «Адзінай Расіі» для вайскоўцаў таксама падпалілі ў двух рэгіёнах.

Ва Уладзімірскай вобласці пацярпеў шынамантаж адзінароса, дзе збіралі колы для ваеннай тэхнікі. У Пермі па падазрэнні ў падпале пункта затрымалі маці і дачку.

Nashaniva.com