У лістападзе мужчына «абразіў» Лукашэнку на зборы подпісаў: яго ўжо асудзілі
Суд Ленінскага раёна Мінска 20 снежня вынес прысуд 39-гадоваму Андрэю Куніцкаму, якога судзілі за абразу Лукашэнкі.
24.12.2024 / 14:24
Мужчыну асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, паведамляе «Вясна».
Паводле версіі абвінавачвання, 15 лістапада мінчук падышоў да сябраў ініцыятыўнай групы на вуліцы Маякоўскага, што займаліся зборам подпісаў за вылучэнне Лукашэнкі, і нібыта публічна выказаў негатыўны каментар пра яго.
Суд адзначыў, што дзеянні абвінавачанага насілі наўмысны характар, накіраваны на публічнае прыніжэнне гонару і годнасці Лукашэнкі.