«Яндэкс Go» уводзіць падачу скаргаў на кошт таксі

Новая функцыя паступова стане даступнай для ўсіх карыстальнікаў.

24.12.2024 / 14:55

Функцыя павінна з'явіцца пасля выбару тарыфу і маршруту. Каб з'явілася кнопка «падаць скаргу на кошт», неабходна націснуць на сам кошт паездкі, піша Blizko.by.

У гэтым раздзеле пасажыр можа пазначыць, у чым менавіта праблема:

Акрамя таго, можна азнаёміцца з правіламі разліку.

У прэс-службе «Яндэкс Go» патлумачылі, што супрацоўнікі службы падтрымкі аператыўна адкажуць на звароты, растлумачаць дэталі цэнаўтварэння і дадуць парады, як можна зэканоміць на наступных паездках.

Функцыя працуе ў тэставым рэжыме і пакуль даступная не ўсім.

Nashaniva.com