Перастаў адкрывацца прызнаны «экстрэмісцкім» сайт Grodno.in

Сайт Grodno.in, кантэнт якога суд Ленінскага раёна Гродна напярэдадні прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», 24 снежня перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і па-за яе межамі.

24.12.2024 / 16:49

Учарашні скрыншот з сайта Grodno.in

Верагодна, сайт спыніў працу, перайсці на яго немагчыма нават з дапамогай VPN. На карысць гэтай версіі гаворыць і тое, што ўсе звязаныя з праектам старонкі ў сацыяльных сетках перасталі абнаўляцца 23 снежня.

Вясной гэтага года Grodno.in уступіў у канфлікт з вядомай гродзенскай даносчыцай Вольгай Бондаравай, якая ў сваім тэлеграм-канале рабіла закіды, называючы канал «экстрэмісцкім», хоць такога статусу выданне тады не мела. Журналісты падавалі на Бондараву ў суд, але справа да яго тады не дайшла — бакі дамовіліся праз медыятара. Даносчыцы прыйшлося публічна абвяргаць адзін са сваіх пастоў.

Цяпер жа, праз больш чым паўгода пасля таго выпадку, гэты статус выданне «дагнаў», і Бондарава з гэтага публічна цешылася, не хаваючы, што сама прыклала да гэтага руку. 

Прызналі «экстрэмісцкім» сайт Grodno.in, які раней змусіў прабачацца Бондараву

Стала вядома, за што гродзенскае выданне пацягнула ў суд Вольгу Бондараву

На Вольгу Бондараву падалі ў суд

На Бондараву зноў падалі ў суд. Хто на гэты раз?

Бондарава заявіла, што выйграла суд. І закляйміла тых, хто ўсадзіў ёй нож у спіну

Nashaniva.com