Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?
Яго былую спадарожніцу адправілі ў пару да намесніка прэм'ер-міністра.
24.12.2024 / 20:26
Лукашэнка абраў сабе партнёркай на баль студэнтку. Фота: БелТА
У Палацы незалежнасці традыцыйна правялі Навагодні баль. Спадарожніцай Аляксандра Лукашэнкі, падобна, стала Ульяна Агароднікава, пяцікурсніца Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Дзяўчына вучыцца на стаматолага.
Ульяна Агароднікава. Фота: яе інстаграм
У 2023-м Ульяна была пераможцай універсітэцкага конкурсу прыгажосці «Міс ВДМУ». Ёй жа дасталася званне «Міс шарм».
Ульяна перамагла на конкурсе «Міс ВДМУ — 2023». Фота: ВДМУ
Сёлета дзяўчына атрымала таксама ўніверсітэцкую прэмію за высокія дасягненні ў вучэбнай, навуковай дзейнасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта.
Ульяна Агароднікава. Фота: яе інстаграм
Лукашэнка на сёлетнім балі. Фота: БелТА
З кім танцавалі іншыя чыноўнікі? Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, напрыклад, кружыў з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Уладзімір Пярцоў — са Святланай Канашэнка (асабістай доктаркай Лукашэнкі, якая носіць яго шпіца). А мытніца Уладлена Зайцава, з якой не раз Лукашэнка з'яўляўся на балі і іншых мерапрыемствах, стала ў пару да намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі.
Пярцоў і Канашэнка. Скрыншот відэа БелТА
Сенатару Дзмітрыю Баскаву ў спадарожніцы далі анэстэзіёлага-рэаніматолага Алену Казак — яна раней была ў кавуновым батальёне Лукашэнкі. Доктарку таксама заўважылі ў кампаніі Баскава, якая зразала бчб-стужкі ў 2020-м.
Баскаў і Алена Казак на балі. Скрыншот відэа БелТА
Лукашэнка ў атачэнні дзяўчат. Справа на фота — Канашэнка, Вальфовіч, Эйсмант, Пярцоў. Фота: БелТА
«Міс Беларусь — 2023» Элеанора Качалоўская вальсіруе з курсантам. Фота: БелТА