Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі

Пра прысуд, вынесены былому кіраўніку ліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя» Дзмітрыю Кучуку, паведаміў Анатоль Лябедзька ў сваім тэлеграм-канале.

24.12.2024 / 23:21

Дзмітрый Кучук

Паводле звестак палітыка, прысуд Дзмітрыю Кучуку — 6 гадоў калоніі і 500 базавых велічынь штрафу.

50-гадовы Дзмітрый Кучук — былы старшыня партыі «Зялёныя» (партыю ліквідавалі ў ліпені 2023 года). Ён узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства «МС Заходняя» — гэта прадпрыемства, якое збірае і перапрацоўвае адкіды. Мае дарослую дачку.

Дзмітрыя затрымалі 16 лютага 2024 года каля расійскай амбасады. Кучук прыйшоў, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага расійскага палітыка Аляксея Навальнага. Праз месяц стала вядома, што супраць Дзмітрыя завялі крымінальную справу.

Разглядаць яго справу пачалі 22 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачвалі палітыка па двух артыкулах — «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Стала вядома, за што будуць судзіць кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука

Прызналі палітвязнямі Дзмітрыя Кучука і яшчэ 12 чалавек

Лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук абвінавачваецца па крымінальным артыкуле

Кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука

Nashaniva.com