Стаў вядомы прысуд Паўлу Іванову з Віцебска, якога судзілі за «абразу Лукашэнкі»
Прысуд у верасні 2024 года вынес суддзя Дзяніс Аляксеенка, але ён стаў вядомы толькі цяпер.
25.12.2024 / 11:42
56-гадовы Павел Іваноў быў асуджаны ў судзе Першамайскага раёна г. Віцебска паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады) 16 верасня 2024 года.
Як піша канал «Витебск, я гуляю!», мужчыну асудзілі на 2 гады калоніі. Таксама ён аштрафаваны на 4 тысячы рублёў.
29 лістапада 2024 года яго імя было ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Канал піша, што Іванова сілавікі затрымалі і завезлі ў міліцыю ў халаце.