Прэзідэнт Азербайджана Аліеў вяртаецца ў Баку з Расіі з саміту СНД у сувязі з крушэннем самалёта пад Актау
Спачатку Аліеў выказаў спачуванні сваякам загінулых у авіякатастрофе, але потым вырашыў вярнуцца з Пецярбурга ў Баку пасля крушэння самалёта ў Казахстане. Саміт пройдзе без яго.
25.12.2024 / 12:45
Азербайджанскі лідар Ільхам Аліеў напярэдадні прыбыў у Расію для ўдзелу ў саміце СНД. Цяпер жа ён вяртаецца ў Баку з Расіі ў сувязі з авіякатастрофай у казахстанскім Актау.
Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не возьме ўдзелу ў нефармальным саміце СНД у Пецярбургу праз станоўчы тэст на каранавірус.
Пашынян выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем азербайджанскага самалёта. «Спачуванні сем'ям загінулых у авіякатастрофе рэйса Баку-Грозны. Трагедыя, якая спасцігла людзей, якія жывуць сваім паўсядзённым жыццём, не можа не выклікаць смутку», — напісаў ён.