Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
Камерцыйны звышлёгкі самалёт стаў БПЛА далёкага радыусу дзеяння — да 1200 км. Такая далёкасць палёту — далёка за межамі магчымасцяў нямецкай крылатай ракеты Taurus. Акрамя таго, гэта самы вялікі з вядомых украінскіх БПЛА-камікадзэ: ён можа несці 200 кг выбухоўкі.
25.12.2024 / 13:59
БПЛА на аснове А-22 наносіць удар па заводзе ў Татарстане
Як высветліў BILD, гаворка ідзе пра двухмесны самалёт А-22 «Лятучая лісіца». З 1996 года ўкраінская кампанія «Аэропракт» вырабіла больш за тысячу адзінак гэтай мадэлі.
Пераабсталяваць іх у зброю ўкраінскія вайскоўцы вырашылі ў пачатку 2024 года. Самае галоўнае: ручное кіраванне заменена спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай.
У красавіку такі дрон УСУ паспяхова ўжылі для атакі на расійскі завод БПЛА ў Татарстане; у снежні — для выбуху ў штабе спецназа ў Грозным.
Дасягаць гэтых цэляў дрон можа дзякуючы невялікаму рухавіку, практычна нябачнаму для сістэм СПА, радары якіх фіксуюць вылучэнне цяпла.
Калі рухавік ракеты Storm Shadow разаграваецца да 870 градусаў, то рухавік А-22 — максімум да 100 градусаў. Радыёлакацыйную абарону А-22 забяспечвае спецыяльная плёнка. Ён ляціць з невялікай хуткасцю і на малой вышыні. Адказу ў расійскай СПА пакуль няма.
Недахопам БПЛА з'яўляецца іх сціплая колькасць, лічыць эксперт BILD па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке. Да гэтага часу кампанія «Аэропракт» магла вырабіць каля 50 А-22 у год, і наўрад ці гэты аб'ём атрымаецца значна павялічыць.
Для параўнання — расійскія вайскоўцы часам запускаюць больш за 50 беспілотнікаў-камікадзэ «Герань-2» за адну ноч.
Чытайце таксама: