Ці можна выстаўляць у сацсеткі фота і відэа ранішнікаў сваіх дзяцей, калі не спытаеш дазволу ў іншых бацькоў?

Міністэрства адукацыі патлумачыла, як трактаваць закон «Аб абароне персанальных дадзеных».

25.12.2024 / 14:22

Дзіцячы садок у Новай Баравой. Ілюстратыўнае фота.

Міністэрства адукацыі ў сваім тэлеграм-канале патлумачыла, ці можна рабіць фота і відэа на ранішніках у дзіцячым садку.

Калі на памяць для асабістага карыстання, то можна.

Аднак калі збіраецеся выстаўляць здымкі і відэа ў сацсеткі, то на такі кантэнт распаўсюджваецца дзеянне закона «Аб абароне персанальных дадзеных». Калі ў кадры ёсць іншыя дзеці, то для публікацыі трэба атрымаць хаця б вусную згоду іх бацькоў.

Nashaniva.com