Афіцыянта выклікалі на зборы ў брыгаду спецназа, але ён не пайшоў, бо трэба плаціць крэдыт
Цяпер на 33-гадовага хлопца завялі крыміналку за ўхіленне ад яўкі.
25.12.2024 / 14:47
Масленіца ў в/ч 3214
Суд Партызанскага раёна Мінска разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні 33-гадовага хлопца, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад яўкі на ваенныя зборы.
Як паведамляе пракуратура Партызанскага раёна, ён быў павінен з'явіцца на дзесяцідзённыя зборы ў в/ч 3214. Аднак хлопец вырашыў не ісці.
Ён падпрацоўваў афіцыянтам, каб аплачваць крэдыт, таму зборы не ўваходзілі ў яго планы. Напярэдадні прызначанага дня хлопец звярнуўся да медыкаў па бальнічны са скаргамі на атручванне, але яму не паверылі.
Паколькі на зборы ён так і не з'явіўся, завялі крымінальную справу. Мінчука пакінулі дома пад падпіскай аб нявыездзе.