Расійскага апазіцыянера Іллю Яшына, якога выслалі на Захад, абвесцілі ў Расіі ў вышук
Ён жыве ў Германіі пасля абмену зняволенымі паміж Расіяй і Захадам.
25.12.2024 / 14:54
Ілля Яшын
Расійскага апазіцыянера Іллю Яшына абвесцілі ў вышук. Яго звесткі з'явіліся ў адпаведнай базе расійскіх сілавікоў.
Чатыры месяцы назад Яшына, які адбываў палітычны тэрмін, адпусцілі на свабоду ў рамках маштабнага абмену зняволенымі паміж Расіяй і Захадам. Пасля гэтага ён пасяліўся ў Германіі.
«Я нічога пра гэта не ведаю. Відаць, па-ціхаму распачалі крымінальную справу, каб арыштаваць адразу ў аэрапорце, калі я вырашу вярнуцца ў Расію. Не здзіўлены, вядома. Гэтага трэба было чакаць», — сказаў расійскай «Медыязоне» Яшын.