Вялікі герцаг Люксембургскі адрокся ад пасаду на карысць сына. Ён кіраваў краінай 24 гады
Месца герцага Анры зойме яго сын прынц Гіём.
25.12.2024 / 15:03
Прынц Гіём і герцаг Анры, фота з афіцыйнага сайта Люксембуржскага палаца
Вялікі герцаг Люксембургскі Анры адрокся ад пасаду на карысць свайго сына Гіёма. 69-гадовы манарх паведаміў аб гэтым у штогадовым калядным звароце да народа.
Анры кіраваў Люксембургам 24 гады пасля таго, як ад пасаду адмовіўся яго бацька Жан. Той узначальваў краіну 36 гадоў.
Новым герцагам стане Гіём. 43-гадовы прынц ужо ўзяў на сябе некаторыя абавязкі свайго бацькі, але афіцыйна ўступіць на пасад у кастрычніку 2025 года.