У Львове дэпутат пры затрыманні спрабаваў змыць ва ўнітаз $25 тысяч ФОТА

25.12.2024 / 16:27

Супрацоўнікі Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны затрымалі дэпутата Львоўскай абласной рады, а таксама яго саўдзельніка — намесніка гарадскога кіраўніка адной з тэрытарыяльных абшчын рэгіёна. Яны спрабавалі падмануць мясцовага прыватнага прадпрымальніка і махлярскім спосабам забраць у яго 1,2 мільёна грыўняў. Гэта каля $29 тысяч.

Махляры абяцалі прадпрымальніку дапамагчы выйграць тэндар на выкананне будаўнічых работ у рэгіёне, але той адмовіўся.

Пасля таго, як прадпрымальнік самастойна выйграў тэндар, зламыснікі вырашылі прыкідвацца, што гэта менавіта дзякуючы ім гэта адбылося, і настойліва пачалі патрабаваць у бізнэсмена частку прыбытку.

Сілавікі затрымалі дэпутата і намесніка мэра падчас атрымання імі грошай. Адметна, што дэпутат спрабаваў змыць грошы ва ўнітаз.

Nashaniva.com