Улады пахваліліся, што ў Mak.by 90% ежы гатуюць з мясцовых прадуктаў
Былы Mcdonald's, які цяпер называецца Mak.by, перавялі на айчынныя рэйкі.
25.12.2024 / 18:29
Mak.by. Фота: Tochka.by
«Мы дасягнулі таго, што прадпрыемства развіваецца, не спынілася. Больш за тое, больш за 90% прадукцыі вырабляецца з беларускіх прадуктаў. Максімальна ўсё было ахоплена імпартазамяшчэннем», — паведаміла БелТА першая намесніца старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
Сетка рэстаранаў хуткага харчавання выкарыстоўвае талачынскую бульбу. Усе мясныя вырабы таксама беларускай вытворчасці. З замежнага — памідоры і салата.
Кампанія «МАЗ-Купава» зрабіла машыну, на якой Mak.by ездзіць па розных гарадах, каб людзі маглі паспрабаваць бургеры і бульбу фры. Гэты фургон прыганялі, напрыклад, на так званы «Марафон адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі.