У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку, а ў адказ ён здыме капялюш і запаліць святло

24 снежня ў гарадскім парку Вілейкі ўключылі новае дадатковае асвятленне адной з алеяў, запрацавала падсветка абноўленай лесвіцы, якая вядзе ў ніжні парк, а таксама ветлівы ліхтар каля гасцініцы.

26.12.2024 / 08:43

Такі падарунак атрымалі жыхары горада напярэдадні Новага года, піша Kraj.by.

На адной з рук ліхтара ўсталяваны спецыяльны датчык, які счытвае дакрананне і запускае яго ў працу.

Ахвотных прывітацца з ветлівай славутасцю за руку і пабачыць, як у якасці вітання ліхтар здымае капялюш, знайшлося нямала. Асабліва гэтая ідэя спадабалася дзецям.

Nashaniva.com