У школах з'явіцца факультатыў «Я і мая краіна ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт»
Ён будзе разлічаны на вучняў VIII—IX класаў. Пастанова аб увядзенні факультатыва зацверджана Міністэрствам адукацыі і апублікавана на прававым партале.
26.12.2024 / 10:10
Ён будзе разлічаны на вучняў VIII—IX класаў. Пастанова аб увядзенні факультатыва зацверджана Міністэрствам адукацыі і апублікавана на прававым партале.
Праграма факультатыва разлічана на 69 гадзін (па 1 гадзіне на тыдзень у VIII і IX класах).
Сярод мэтаў новага занятку названа «папулярызацыя сваёй краіны і малой радзімы ў віртуальнай прасторы праз напаўненне нацыянальна арыентаваным зместам віртуальных старонак».
Дзецям раскажуць пра бяспеку пароляў і персанальных дадзеных, увядуць паняцце «кантэнт», а таксама пазнаёмяць з «асаблівасцямі розных інтэрнэт-тэкстаў».
Сярод тэм факультатыва можна адзначыць:
- «Этыкет электроннага ліста»;
- «Заваяванне аўдыторыі: «лайкі» і «дызлайкі»;
- «Змест папулярных беларускіх інтэрнэт-старонак»;
- «Інтэрнэт — месца, дзе кожнае слова застаецца назаўсёды».