Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах
Жыхары Брэста — 37-гадовы мужчына і 39-гадовая жанчына — знайшлі крымінальнае скарыстанне традыцыйных матэрыялаў для дзіцячых вырабаў.
26.12.2024 / 10:27
Супрацоўнікі Кобрынскага РАУС затрымалі наркакур'ераў, якія ў сваёй кватэры фасавалі наркотыкі на дробныя партыі. У якасці ўпакоўкі яны выкарыстоўвалі шышкі, каштаны і жалуды.
Падзяліўшы плады на дзве часткі, наркагандляры раскладвалі туды наркотык, пасля чаго склейвалі іх.
Згодна з заключэннем экспертаў, у пладах было асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — «альфа-PVP», маса якога склала больш за 130 г.