Мінюст пазбавіў ліцэнзіі гродзенскага адваката з-за «недастатковай кваліфікацыі». Раней ён служыў у КДБ

Міністэрства юстыцыі падчас чарговага пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі пазбавіла ліцэнзіі адваката Аляксандра Басалая з Гродна. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

26.12.2024 / 10:56

Аляксандр Басалай. Фота: brka.by 

Аляксандр Басалай уваходзіў у Гродзенскую абласную калегію адвакатаў. Мінюст пастанавіў, што ён не можа працягваць працу «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Басалай у 1997 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», а з 1999 па 2007 год служыў ва ўпраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці, піша «Медыязона».

Nashaniva.com