У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не стане рабіць гіпотэзы прычын авіякатастрофы самалёта Azerbaijan Arilines у Казахстане да заканчэння следства. 

26.12.2024 / 12:13

Фота: AP

«Да высноў следства выбудоўваць якія-небудзь гіпотэзы было б няслушна. Мы, канешне ж, гэтага рабіць не будзем, і ніхто не павінен гэтага рабіць. Трэба дачакацца заканчэння следства», — сказаў Пяскоў.

Пасля крушэння самалёта Azerbaijan Arilines у Казахстане на абломках лайнера заўважылі сляды, падобныя на пашкоджанні ад элементаў зенітнай ракеты. Такім чынам з'явілася версія, што самалёт маглі атакаваць расійская СПА, якія 25 снежня адбівалі атаку ўкраінскіх беспілотнікаў.

У Казахстане назвалі такія здагадкі «спекуляцыямі».

У той жа час тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ заявіў, што яму ўдалося азнаёміцца з поўнай расшыфроўкай перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам у Грозным. З яе вынікае, што самалёт падбілі зенітнай ракетай. 

25 снежня пасажырскі самалёт Embraer 190 авіякампаніі AZAL, які выконваў рэйс па маршруце Баку — Грозны, разбіўся за тры кіламетры ад аэрапорта Актау.

На борце паветранага судна знаходзіліся 67 чалавек, у тым ліку 62 пасажыры і 5 членаў экіпажа. Паводле абноўленых даных, сярод пасажыраў былі:

Абодва пілоты самалёта загінулі. З пяці членаў экіпажа трое засталіся жывымі.

Nashaniva.com