У Наваполацку за атрыманне дапамогі з-за мяжы судзяць жонку экс-палітвязня

Сёння ў Наваполацку па дэкрэце №7 (атрыманне замежнай бясплатнай дапамогі) праходзіць Ніна Харашкевіч. Судзіць яе Зінаіда Балаболава, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

26.12.2024 / 12:20

Ніна — жонка Яўгена Харашкевіча, які быў асуджаны па трох палітычных артыкулах на 4 гады. Выйшаў пасля адседкі ў жніўні гэтага года. Пакуль малады мужчына сядзеў у СІЗА, у яго нарадзілася дачка Мілана.

Nashaniva.com