Крама адзення ў Мінску прадае падарункавы сертыфікат на 5000 рублёў

Намінал сертыфіката — 5000 рублёў. Па актуальным курсе Нацбанка гэта 1461 даляр, піша Blizko.by.

26.12.2024 / 13:31

Сертыфікат даступны як у папяровым, так і ў электронным выглядзе.

Ён з’явіўся яшчэ да 8 сакавіка, але да гэтага часу даступны для пакупкі. У апісанні гаворыцца:

«Хочаце парадаваць сваю каханую да 8 сакавіка, дазволіўшы ёй выбраць усё, што яна пажадае? Падарункавы сертыфікат на 5000 рублёў — выдатны спосаб зрабіць прыемны сюрпрыз! Уладальніца гэтага сертыфіката зможа выбраць з шырокага асартыменту ніжняй бялізны ў нашай краме і набыць любімыя мадэлі. Сертыфікат дзейнічае на працягу 1 года, што дае магчымасць падабраць ідэальнае бялізну для сябе. Дарыце радасць і задавальненне да свята вясны!»

У гэтай краме прадугледжана бясплатная дастаўка пры пакупках ад 250 рублёў, таму сертыфікат таксама даставяць бясплатна.

Nashaniva.com