Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў навагоднюю ноч

У пераднавагоднія дні і навагоднюю ноч у Беларусі прагназуецца цёплае надвор'е з дажджамі і туманам.

26.12.2024 / 14:08

Папярэдне, станоўчая тэмпературная анамалія, якая па краіне складае 1-4 градусы, у бліжэйшыя дні будзе толькі павялічвацца. Ападкі зноў будуць ісці ў асноўным у выглядзе дажджу, месцамі — з мокрым снегам, расказалі ў Белгідрамеце, перадае Белта.

У пятніцу, 27 снежня, па рэспубліцы пройдуць невялікія ападкі (у асноўным дождж). У асобных раёнах можа быць туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 1да плюс 5 градусаў, максімальная днём — 1-6 градусаў цяпла.

У суботу, 28 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад нуля да плюс 6 градусаў.

У нядзелю, 29 снежня, у многіх раёнах рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У панядзелак, 30 снежня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. У дзённы час месцамі ўзмоцніцца вецер парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу — ад мінус 2 да плюс 4 градусы, днём — ад нуля да 6 градусаў цяпла.

«Па папярэдніх прагнозах, у апошні дзень адыходзячага года і ў першы дзень 2025 года ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. Днём 31 снежня па рэспубліцы тэмпература паветра складзе мінус 1 — плюс 5 градусаў. У навагоднюю ноч слупкі тэрмометраў пакажуць ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Пры гэтым без ападкаў не абыдзецца. 31 снежня і 1 студзеня дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер», — распавялі сіноптыкі.

У сераду, 1 студзеня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, днём — мінус 1 — плюс 5 градусаў.

Nashaniva.com