Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

У Мінску на вуліцы Алібегава шмат гадоў стаіць недабудаваны будынак. Цяпер стала вядома, як яго збіраюцца дабудаваць.

26.12.2024 / 16:13

Як паведамляе Мінскбуд, будтрэст №35 заключыў дамову на будаўніцтва арэнднага інтэрната кватэрнага тыпу на месцы даўгабуда па вул. Алібегава. У студзені генпадрадны філіял СУ-210 плануе пачаць там працы.

Даўгабуд зносіць не будуць — новыя паверхі паставяць на існуючыя. 

Інтэрнат будзе 5-6 паверхаў, з гандлёвымі аб'ектамі і офіснымі памяшканнямі.

Запраектавана 66 кватэр: большасць аднапакаёвыя, але ёсць двушкі, трошкі і нават студыі. Таксама ёсць гараж-стаянка на 21 машынамесца з зараднай станцыяй для электрамабіляў.

Цяперашні стан будынка

Nashaniva.com