У студзені пачнуць судзіць палітзняволенага японца Наканісі Масатосі

Яго затрымалі яшчэ ў ліпені, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні.

27.12.2024 / 14:25

Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару».

Судовы працэс у дачыненні да японца пачнецца 10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Наканісі інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі, піша «Вясна».

Nashaniva.com